Літаратурна-мастацкая імпрэза «Нязгаснае святло матчынай любові», прымеркаваная да Дня маці

14 кастрычніка 2022 года Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Першасная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» запрашаюць на літаратурна-мастацкую імпрэзу «Нязгаснае святло матчынай любові», прымеркаваную да Дня маці. Пачатак у 15:00.

Вобраз жанчыны-маці апеты ў шматлікіх творах літаратуры і мастацтва, трапятліва ўвасоблены ў дзівосных абразах.

У рамках імпрэзы будзе прэзентавана часовая выстава абразоў «Вялікая заступніца Беларусі» беларускай школы іканапісу з выявамі Маці Божай з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры.

Удзельнікам і гасцям сустрэчы будзе прапанавана кніжная выстава, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі, на якой прадстаўлены старажытныя і сучасныя выданні, што ўтрымліваюць выявы Божай маці, даследаванні, прысвечаныя ролі гэтага вобраза для нашай краіны, творы па этнаграфіі і фальклору, у якіх закранаюцца пытанні традыцый, прыкмет і павер’яў, звязаных у славян са святам Пакроваў, а таксама творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, прысвечаныя самаму дарагому для кожнага з нас чалавеку – матулі.

Маці жыве ў сэрцы і душы кожнага чалавека. Нездарма яна знаходзіла такі жывы, шчыры і светлы водгук у творчасці беларускіх творцаў. Нашыя пісьменнікі кранальна і трапна апісвалі свае пачуцці і сувязь са сваёй матуляй. Працягне святочную праграму прэзентацыя «Вобраз маці ў жыцці і творчасці беларускіх літаратараў».

У нашай гасцёўне таксама адбудзецца сустрэча з пісьменнікамі Раісай Баравіковай – лаўрэатам літаратурных прэмій, адной з прыкметных фігур у сучасным культурным жыцці нашай краіны, і аўтарам дэтэктыўных аповясцей і раманаў Віктарам Праўдзіным.

Запрашаем завітаць да нас у гасцёўню!

Уваход вольны.

 

Наш адрас: Мінск, вул. Сурганава, 15

Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

 

Кантактныя асобы:

+ 375 17 379 40 12 Аляксандр Сцефанович, аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў

+ 375 29 6 528 038 Вольга Панасіна, аддзел маркетынгавых камунікацый