Алеся Салавей стала госцяй радыё «Культура»

19 лістапада навуковы супрацоўнік сектара даследаванняў кадравага патэнцыялу навукі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Алеся Салавей стала госцяй радыё «Культура».

Паразмаўлялі на наступныя тэмы: як адрозніць прафесійнае сацыялагічнае даследаванне ад спаму ці махляроў, колькі беларусак жадаюць быць хатнімі гаспадынямі, што такое сучасны фемінізм, ці мае навука «мужчынскі» або «жаночы» характар.