Удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове

21 лютага 2024 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбылася Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У розных краінах свету 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ініцыятыва накіравана на прызнанне і заахвочванне да выкарыстання родных моў.

Свае сілы ў напісанні навукова-публіцыстычнага тэксту на беларускай мове праверылі і супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі: дырэктар Мікалай Мыслівец, Наталля Цыбульская, Сняжана Вароніна, Ігар Харытонаў, Хрысціна Нэйман, Таццяна Таўсцяк, Раман Ярашчук. Калегі прадэманстравалі высокі ўзровень моўных ведаў і былі адзначаны памятнымі выданнямі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Диктант на белорусском для всех желающих провели в стране в День родного языка.